4 ЦАРСТВАЎ 14:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі вышыні ня былі адменены: народ учыняў яшчэ ахвяры і дымленьні на вышынях. Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў ахвяры, і кадзіў на ўзгорках. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) толькі ўзгоркі ён не знішчыў, бо народ яшчэ складаў крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках. |
І сказаў Ёас сьвятарам: усё срэбра, якое пасьвячаецца, якое прыносяць у дом Гасподні, срэбра ад тых, што праходзяць, срэбра, якое ўносіцца за кожную душу паводле ацэнкі, усё срэбра, колькі каму находзіць на сэрца, прынесьці ў дом Гасподні,
І рабіў ён добрае ў вачах Гасподніх, хоць і ня так, як бацька ягоны Давід: ён ва ўсім рабіў так, як бацька яго Ёас.
Толькі вышыні ня былі адменены: народ учыняў яшчэ ахвяры і дымленьні на вышынях. Ён пабудаваў верхнюю браму пры доме Гасподнім.