Абрам сказаў Сары: вось, служанка твая ў тваіх руках; рабі зь ёю, што табе заўгодна. І Сара пачала ўціскаць яе, і тая ўцякла ад яе.
3 ЦАРСТВАЎ 21:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ахаў Навутэю: аддай мне свой вінаграднік; зь яго будзе ў мяне агародны сад, бо ён блізка да майго дома; а замест яго я дам табе вінаграднік лепшы за гэты, альбо, калі заўгодна табе, дам табе срэбра, колькі ён каштуе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прамовіў Ахаў да Набота, кажучы: «Дай мне вінаграднік твой, а я [зраблю] для сябе сад, бо ён блізка каля дому майго. І я дам табе за яго лепшы вінаграднік, або калі будзе добра ў вачах тваіх, дам табе адпаведную плату срэбра». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык Ахаб звярнуўся да Набота і сказаў: «Дай мне вінаграднік твой, а я зраблю з яго агарод, бо блізка ён і побач з домам маім. І дам табе за яго лепшы вінаграднік, або, калі табе гэта зручней, дам табе адпаведную плату срэбрам». |
Абрам сказаў Сары: вось, служанка твая ў тваіх руках; рабі зь ёю, што табе заўгодна. І Сара пачала ўціскаць яе, і тая ўцякла ад яе.
І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і што яно прыемнае вачам і панаднае, бо дае веду; і ўзяла пладоў зь яго і ела; і дала таксама мужу свайму, і ён еў.
Але Навутэй сказаў Ахаву: аслані мяне Гасподзь, каб я аддаў табе спадчыну бацькоў маіх!
Ён сказаў ёй: калі я пачаў гаварыць Навутэю Ізрэельцяніну і сказаў яму: аддай мне вінаграднік твой за срэбра, альбо калі хочаш, я дам табе іншы вінаграднік замест яго, тады ён сказаў: не аддам табе вінаградніка майго.
Ахозія, цар Юдэйскі, убачыўшы гэта, пабег па дарозе да дома, што ў садзе. І пагнаўся за ім Іуй, і сказаў: і яго беце на калясьніцы. Гэта было на пагорку Гур, што каля Іўлеама. І пабег ён у Мэгідон, і памёр там.
Ня прагні дому блізкага твайго; ня прагні жонкі блізкага твайго, ні раба ягонага, ні рабыні ягонай, ні вала ягонага, ні асла ягонага, нічога, што ў блізкага твайго.
Але твае вочы і тваё сэрца скіраваныя толькі на тваю карысьлівасьць і на праліваньне крыві, на тое, каб рабіць уціск і насільле.
Пры гэтым сказаў ім: глядзеце, сьцеражэцеся любазьдзірства, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад лішку ў яго маёмасьці.
Бо зямля, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю, не такая, як зямля Егіпецкая, зь якой выйшлі вы, дзе ты, пасеяўшы семя тваё, паліваў з дапамогаю ног тваіх, як аліўны сад;
Не жадай жонкі блізкага твайго і не жадай дома блізкага твайго, ні поля ягонага, ні раба ягонага, ні рабыні ягонай, ні вала ягонага, ні асла ягонага, ні ўсяго, што ёсьць у блізкага твайго.
А ахвотнікі ўзбагачацца ўпадаюць у спакусу і ў нерат і ў многія безразважныя і шкодныя пажадлівасьці, якія ўкідаюць чалавека ў паглум і пагібель;
І паклікаў Анхус Давіда і сказаў яму: жывы Гасподзь! ты сумленны і вачам маім прыемна было б, каб ты выходзіў і ўваходзіў са мною ў рушэньні; бо я не заўважыў у табе благога з часу прыходу твайго да мяне да сёньня; але ў вачах князёў ты ня добры.
і палі вашыя і вінаградныя і аліўкавыя сады вашыя лепшыя возьме і аддасьць слугам сваім;
І не спадабалася слова гэтае Самуілу, калі яны сказалі: дай нам цара, каб ён судзіў нас. І маліўся Самуіл Госпаду.