Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 14:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Часу валадараньня Ераваама было дваццаць два гады; і спачыў ён з бацькамі сваімі, і зацараваў Нават, сын ягоны, замест яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А дзён, калі валадарыў Ерабаам, [было] дваццаць два гады. І супачыў ён з бацькамі сваімі, і заваладарыў Надаў, сын ягоны, пасьля яго.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А час царавання Ерабаама — дваццаць два гады; і супачыў ён з бацькамі сваімі. І па ім цараваў сын яго Надаб.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 14:20
10 Крыжаваныя спасылкі  

І спачыў Саламон з бацькамі сваімі і пахаваны быў у горадзе Давіда, бацькі свайго, і зацараваў замест яго сын ягоны Раваам.


Астатнія дзеі Ераваамавыя, як ён ваяваў і як валадарыў, апісаны ў летапісе цароў Ізраільскіх.


Раваам, сын Саламонаў, валадарыў у Юдэі. Сорак адзін год было Равааму, калі ён зацараваў, і сямнаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў Гасподзь з усіх каленаў Ізраілевых, каб было там імя Ягонае. Імя маці ягонай Наама Аманіцянка.


І спачыў Давід з бацькамі сваімі і пахаваны быў у горадзе Давідавым.


тры гады ён валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Міхая, дачка Урыілавая, з Гівы. І была вайна ў Авіі зь Ераваамам.


І не ўваходзіў больш у сілу Ераваам у дні Авіі. І пабіў яго Гасподзь, і ён памёр.


так чалавек ляжа і ня ўстане; да сканчэньня неба ён не прачнецца і не паўстане са сну свайго.


Сваім голасам клічу да Госпада, - і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае.


Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.