2 ЦАРСТВАЎ 1:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў яму Давід: што адбылося? раскажы мне. І той сказаў: люд пабег зь бітвы, і мноства зь люду ўпала і памерла, і памерлі і Саўл і сын ягоны Ёнатан. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў яму Давід: «Што сталася? Распавядзі мне». Ён сказаў: «Людзі паўцякалі з месца бою, і шмат народу загінула, таксама Саўл і Ёнатан, сын ягоны, загінулі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў яму Давід: «Што ж сталася? Скажы мне». Ён кажа: «Людзі паўцякалі з месца бою, і многія з народа, упаўшы, загінулі; таксама Саўл і сын яго Ёнатан загінулі». |
І сказаў Давід хлопчыку, які расказваў яму: як ты ведаеш, што Саўл і сын яго Ёнатан памерлі?
калі таго, хто прынёс мне вестку, сказаўшы: «вось, памёр Саўл», і хто лічыў сябе радасным вястуном, я схапіў і забіў яго ў Сэкелагу, замест таго, каб даць яму ўзнагароду,
І сказаў той чалавек Ілію: я прыйшоў з табара, а сёньня бег я з поля бітвы. І сказаў Ілій: што адбылося, сыне мой?