вы можаце есьці гэта ў любым месцы, вы і семэі вашыя, бо гэта вам плата за працу вашую ў скініі сходу;
2 КАРЫНФЯНАЎ 12:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо чаго вам нестае перад іншымі цэрквамі, дык хіба толькі таго, што сам я ня быў вам цяжарам? Даруйце мне такую віну. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо што ёсьць, у чым вы горшыя за іншыя цэрквы? Хіба тое, што я ня быў вам цяжарам. Даруйце мне гэткую несправядлівасьць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж вы меней атрымалі, чым іншыя цэрквы? Хіба адно толькі, што не быў вам цяжарам. Даруйце мне гэтую крыўду! |
вы можаце есьці гэта ў любым месцы, вы і семэі вашыя, бо гэта вам плата за працу вашую ў скініі сходу;
і, як што быў аднаго рамяства, застаўся ў іх і працаваў: бо рамяство ў іх было - рабіць намёты.
Калі іншыя маюць у вас уладу, дык ці ня болей мы? Але мы не карысталіся гэтай уладай, а ўсё пераносім, каб не паставіць якое перашкоды зьвеставаньню Хрыстоваму.
Вось, трэйці раз я гатовы ісьці да вас, і ня буду вам цяжарам, бо я шукаю ня вашага, а вас. Ня дзеці павінны зьбіраць маёмасьць бацькам, а бацькі дзецям.