бо прыйдуць на цябе дні, калі ворагі твае абложаць цябе акопамі, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,
1 ЦАРСТВАЎ 17:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў Давід рана раніцай, і даручыў авечак вартавому, і, узяўшы ношку, пайшоў, як загадаў яму Ясэй; і прыйшоў да табара, калі войска было выведзена ў строй і з крыкам рыхтаваліся да бітвы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Давід раніцаю, і даручыў авечак вартаўніку, і забраў [пасілкі], і пайшоў, як загадаў яму Есэй. І прыйшоў ён у табар, і войска выходзіла ў шыхтах з баявым крыкам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, устаў Давід рана, і статак даручыў вартаўніку, і, нагружаны, пайшоў, як загадаў яму Ясэй. І прыйшоў ён да ўмацавання, калі войска выходзіла на бой з баявым крыкам. |
бо прыйдуць на цябе дні, калі ворагі твае абложаць цябе акопамі, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,
І ўстаў Ісус рана раніцай, і рушылі яны ад Сітыма і прыйшлі да Ярдана, ён і ўсе сыны Ізраілевыя, і начавалі там, яшчэ не пераходзячы яго.
І ўстаў Самуіл рана раніцай і пайшоў насустрач Саўлу. І паведамілі Самуілу, што Саўл хадзіў на Карміл і там паставіў сабе помнік, і сышоў у Галгал.
Саўл і яны і ўсе Ізраільцяне былі ў даліне дуба і рыхтаваліся да бітвы зь Філістымлянамі.
І пачуў Эліяў, старэйшы брат Давідаў, што гаварыў ён зь людзьмі, і раззлаваўся Эліяў на Давіда і сказаў: навошта ты сюды прыйшоў і на каго пакінуў нямногія авечкі тыя ў пустыні? я ведаю пыху тваю і благое сэрца тваё, ты прыйшоў падзівіцца на бойку.
І ўстаў Давід і пайшоў да месца, на якім Саўл атабарыўся, і ўбачыў Давід месца, дзе спаў Саўл і Авэнір, сын Ніраў, ваеначальнік ягоны. А Саўл спаў у намёце, а народ разьмясьціўся вакол яго.
І прыйшоў Давід з Авэсам да людзей Саўлавых уначы; і вось, Саўл ляжыць, сьпіць у намёце, і дзіда ягоная ўваткнутая ў зямлю каля галавы ягонай: а Авэнір і людзі ляжаць вакол яго.