1 ЦАРСТВАЎ 16:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Ясэй Амінадава і падвёў яго да Самуіла, і сказаў Самуіл: і гэтага ня выбраў Гасподзь. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паклікаў Есэй Абінадава, і прывёў яго перад аблічча Самуэля, але ён сказаў: «Ня гэтага выбраў ГОСПАД». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паклікаў Ясэй Абінадаба, і прывёў яго да Самуэля, які сказаў: «І не гэтага выбраў Госпад». |
Тры старэйшыя сыны Ясэевыя пайшлі з Саўлам на вайну; імёны трох сыноў ягоных, што пайшлі на вайну: старэйшы - Эліяў, другі за ім - Амінадаў, і трэці - Сама:
І прыйшлі жыхары Кірыятыярыма, і ўзялі каўчэг Госпада, і прынесьлі яго ў дом Амінадаваў, на пагорак, а Элеазара, сына ягонага, асьвяцілі, каб ён захоўваў каўчэг Госпада.