Ваана, сын Ахілуда, у Таанаху і Мэгідо і ва ўсім Бэт-Сане, што паблізу Цартана ніжэй Езрэеля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхола, і нават за Ёкмэам;
1 ЛЕТАПІСАЎ 7:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў руках сыноў Манасы [былі]: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Каля сыноў Манасы: Бэт-Сан і ваколіцы яго, Танах і ваколіцы яго, Магеда і ваколіцы яго, Дор з яго ваколіцамі. Тут пражывалі сыны Язэпа, сына Ізраэля. |
Ваана, сын Ахілуда, у Таанаху і Мэгідо і ва ўсім Бэт-Сане, што паблізу Цартана ніжэй Езрэеля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхола, і нават за Ёкмэам;
Вось распараджэньне пра падатак, які наклаў цар Саламон, каб пабудаваць храм Гасподні і дом свой, і Міло і сьцяну Ерусалімскую, Гацор і Мэгідо і Газэр.
У дні ягоныя пайшоў фараон Нэхаа, цар Егіпецкі, супроць цара Асірыйскага на раку Еўфрат. І выйшаў цар Ёсія насустрач яму, і той забіў яго ў Мэгідоне, калі ўбачыў яго.
Ахозія, цар Юдэйскі, убачыўшы гэта, пабег па дарозе да дома, што ў садзе. І пагнаўся за ім Іуй, і сказаў: і яго беце на калясьніцы. Гэта было на пагорку Гур, што каля Іўлеама. І пабег ён у Мэгідон, і памёр там.
Але Ёсія не адхіліўся ад яго, а падрыхтаваўся, каб біцца зь ім, і не паслухаўся слоў Нэхаа ад аблічча Божага і выступіў на бітву на раўніну Мэгіда.
У той дзень падымецца вялікі плач у Ерусаліме, як плач Гададрымона ў даліне Манідонскай.
Прыйшлі цары, паваяваліся, тады паваяваліся цары Ханаанскія ў Танааху і каля водаў Магідонскіх, але не атрымалі ніякага срэбра.