1 ЛЕТАПІСАЎ 3:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Ханіі: Асір, Салатыіль, сын ягоны; Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Ехоніі: Асір, Шэалтыэль, сын ягоны, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сынамі Ёахіна былі палонныя: сын яго Салаціэль, |
І ўстаў Ісус, сын Ёсэдэкаў, і браты ягоныя, сьвятары і Зарававэль, сын Салатыілаў, і браты ягоныя і спарудзілі яны ахвярнік Богу Ізраілеваму, каб прыносіць на ім цэласпаленьні, як напісана ў законе Майсея, чалавека Божага.
На другі год пасьля прыходу свайго да дома Божага ў Ерусалім, на дугім месяцы Зарававэль, сын Салатыілаў, і Ісус, сын Ёсэдэкаў, і астатнія браты іхнія, сьвятары і лявіты, і ўсе прыйшлыя з палону ў Ерусалім паклалі пачатак і паставілі лявітаў ад дваццаці гадоў і вышэй дзеля нагляду за працаю пры доме Гасподнім.
Тады ўсталі Зарававэль, сын Салатыілаў, і Ісус, сын Ёсэдэкаў, і пачалі будаваць дом Божы ў Ерусаліме, і зь імі прарокі Божыя, якія падмацоўвалі іх.
Так кажа Гасподзь: запішэце чалавека гэтага пазбаўленым дзяцей, чалавекам злашчасным у дні свае, бо ніхто ўжо з племя ягонага ня будзе сядзець на троне Давідавым і валадарыць у Юдэі.
Пасьля ж высяленьня вавілонскага Еханія спарадзіў Салатыіля; Салатыіль спарадзіў Зарававеля;