і Ванэя, сын Ёдая - начальнікам над Хэлэтэямі і Фэлэтэямі, і сыны Давіда - першымі пры двары.
1 ЛЕТАПІСАЎ 27:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Трэці галоўны ваеначальнік, для трэцяга месяца, Ванэя, сын Ёдая, сьвятара, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы: Біблія (пераклад А.Бокуна) Князь трэцяй харугвы на трэці месяц — Бэная, сын Егаяды, галоўнага сьвятара; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў трэцім месяцы кіраўніком трэцяй дружыны быў Баная, сын Ёяды святара, і ў сваім падраздзяленні меў дваццаць чатыры тысячы; |
і Ванэя, сын Ёдая - начальнікам над Хэлэтэямі і Фэлэтэямі, і сыны Давіда - першымі пры двары.
І паставіў цар Саламон Ванэю, сына Ёдаевага, замест яго над войскам; а Садока сьвятара паставіў цар замест Авіятара.
Над аддзяленьнем другога месяца быў Дадай Ахахіянін; у аддзяленьні ягоным быў і князь Міклот, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы.
гэты Ванэя - адзін з трыццаці адважных і начальнік над імі, і ў ягоным аддзеле быў Амізавад, сын ягоны.