І паставіў Саламон усе гэтыя рэчы на месца. З прычыны іх вялікага мноства, вага медзі ня вызначаная.
1 ЛЕТАПІСАЎ 22:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І мноства жалеза для цьвікоў да дзьвярэй брамы і для сувязяў нарыхтаваў Давід, і мноства медзі без вагі, Біблія (пераклад А.Бокуна) І мноства жалеза на цьвікі для брамных варотаў і на клямкі падрыхтаваў Давід, і мноства медзі, [што] не было вагі, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Давід прыгатаваў таксама вельмі многа жалеза на цвікі на дзверы ў брамах, і на стыкі са скрэпамі — вялікі запас медзі. |
І паставіў Саламон усе гэтыя рэчы на месца. З прычыны іх вялікага мноства, вага медзі ня вызначаная.
І вось, я пры беднасьці маёй падрыхтаваў для дома Гасподняга сто тысяч талантаў срэбра, а медзі і жалезу няма вагі, бо яго мноства; і дрэва і камяні я таксама нарыхтаваў, а ты яшчэ дадай да гэтага.
Усімі сіламі сваімі я нарыхтаваў на дом Бога майго золата на залатыя рэчы і срэбра на срэбраныя, і медзь на медныя, жалеза на жалезныя, і драўніну на драўляныя, камяні анікса і камяні ўстаўныя, камяні прыгожыя, і ўсялякія дарагія камяні, і мноства мармуру;
І далі на ўладкаваньне дома Божага пяць тысяч талантаў і дзесяць тысяч драхмаў золата, і срэбра дзесяць тысяч талантаў, і медзі, і жалеза сто тысяч талантаў.
таксама два слупы, адно мора і дванаццаць медных валоў, якія служылі падстаўкамі, якія цар Саламон зрабіў у доме Гасподнім, - медзі ва ўсіх гэтых рэчах немагчыма было зважыць.
у зямлю, у якой бязьбедна есьцімеш хлеб твой і ні ў чым ня мецьмеш нястачы, у зямлю, у якой камяні - жалеза, і з гор якой будзеш высякаць медзь.