Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 29:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Усімі сіламі сваімі я нарыхтаваў на дом Бога майго золата на залатыя рэчы і срэбра на срэбраныя, і медзь на медныя, жалеза на жалезныя, і драўніну на драўляныя, камяні анікса і камяні ўстаўныя, камяні прыгожыя, і ўсялякія дарагія камяні, і мноства мармуру;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 З усёй сілай маёй я пад­рыхтаваў для Дому Бога майго золата на [рэчы] залатыя, і срэбра — на срэбныя, і медзь — на мядзяныя, жалеза — на жалезныя, і дрэва — на драўляныя, камяні оніксу і для аправаў камяні аздобныя і каляровыя, і ўсялякія камяні каштоўныя, і мноства мармуровых камянёў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Я ж па магчымасцях усіх сваіх прыгатаваў матэрыял для дома Бога майго: золата на пасудзіны залатыя, і срэбра на срэбраныя, медзь — на медныя, жалеза — на жалезныя, дрэва — на драўляныя, камяні оніксавыя і камяні ўкладныя, цвёрды цэмент ды камяні розных колераў, і ўсякі каштоўны камень, і вельмі шмат мармуру пароскага.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 29:2
22 Крыжаваныя спасылкі  

І ўсё, што робіце, рабеце ад душы, як Госпаду, а не чалавеку,


Усё, што можа зрабіць твая рука, па сіле рабі; бо ў магіле, у якую ты ляжаш, няма ні працы, ні разважаньня, ні ведаў, ні мудрасьці.


бо яны зычлівыя па сіле і па-над сіламі - я сьведка:


Не ацэньваецца яна золатам Афірскім, ні каштоўным аніксам, ні сапфірам;


у чацьвёртым радзе: хрызаліт, анікс і ясьпіс; і ўстаўлены яны ў залатыя гнёзды.


І зрабілі камяні аніксавыя, уставіўшы іх у залатыя гнёзды і выразаўшы на іх імёны сыноў Ізраілевых, як выразаюць на пячатцы;


чацьвёрты рад: хрызаліт, анікс і ясьпіс; у залатыя гнёзды павінны быць устаўлены яны.


і ўстаў у яго апраўленыя камяні ў чатыры рады; побач рубін, тапаз, смарагд - гэта адзін рад;


і золата той зямлі добрае; там бдолах і камень анікс.


І прайшоў пра Яго погалас па ўсёй Сірыі; і прыводзілі да Яго ўсіх нямоглых, рознымі хваробамі і пакутамі ахопленых, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і спаралізаваных, і Ён ацаляў іх.


і яшчэ па любові маёй да дома Бога майго, ёсьць у мяне скарб уласны з золата і срэбра, і яго я аддаю на дом Бога майго, звыш усяго, што нарыхтаваў я на сьвяты дом:


А Саламону, сыну майму, дай сэрца правільнае, каб захоўваць запаведзі Твае, адкрыцьці Твае і пастановы Твае, і выканаць усё гэта і пабудаваць дом, дзеля якога я зрабіў прыгатаваньне.


І вазьмі два камені аніксу і выраж на іх імёны сыноў Ізраілевых:


І абклаў дом іншымі камянямі дзеля прыгажосьці; а золата было золата Парваімскае.


Так! У срэбра ёсьць вытокавая жыліна, і ў золата месца, дзе яго плавяць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы