Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭСТЭР 4:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады паклікала Эстэр Гатаха, аднаго зь еўнухаў цара, якога ён прыставіў да яе, і паслала яго да Мардахэя даведацца: што гэта і чаму гэта?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І паклікала Эстэр Гатаха, [аднаго] з эўнухаў валадара, якога ён прыставіў да яе, і загадала даведацца пра Мардэхая, што гэта і чаму гэта.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І Эстэр, паклікаўшы Атаха, еўнуха, якога цар даў ёй за паслугача, загадала яму, каб ішоў да Мардахэя і выведаў ад яго, чаму ён гэта робіць.

Глядзіце раздзел



ЭСТЭР 4:5
10 Крыжаваныя спасылкі  

На сёмы дзень, калі разьвесялілася сэрца ў цара ад віна, ён сказаў Мэгуману, Бізту, Харбону і Авагту, Зэтару і Каркасу - сямі еўнухам, якія служылі перад абліччам цара Артаксэркса,


Але царыца Астынь не захацела прыйсьці па загадзе цара, абвешчаным празь еўнухаў.


І сказала Эстэр Гатаху і паслала яго сказаць Мардахэю:


І прыйшлі служанкі Эстэры і еўнухі яе і расказалі ёй, і моцна затрывожылася царыца. І паслала вопратку, каб Мардахэй надзеў яе і зьняў зь сябе вярэту сваю. Але ён ня прыняў.


І пайшоў Гатах да Мардахэя на гарадскі пляц, які перад царскаю брамаю.


І прыйшоў Гатах і пераказаў Эстэры словы Мардахэя.


Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.


Таму, калі пакутуе адзін чэлес, пакутуюць разам зь ім усе чэлесы; славіцца адзін чэлес, зь ім радуюцца ўсе чэлесы.


Не за сябе толькі клопат майце, а кожны і за іншых.


Бо мы маем не такога Першасьвятара, Які ня мог бы спагадаць нам у немачах нашых, а Такога, Які, як і мы, дасьведчаны ва ўсім, акрамя грэху.