І даў Абрагам назву месцу таму: Ягова-ірэ. Таму і сёньня гаворыцца: на гары Яговы ўгледзіцца.
ЭСТЭР 4:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ты прамаўчыш у гэты час, дык свабода і збавеньне прыйдзе Юдэям зь іншай мясьціны, а ты і дом бацькі твайго загінеце. І хто ведае, ці не дзеля такога часу ты і дасягнула годнасьці царскай? Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо калі моўчкі прамаўчыш у гэты час, палёгка і выратаваньне прыйдзе для Юдэяў з іншага месца, а ты і дом бацькі твайго загінеце. І хто ведае, ці ня дзеля такога часу, як гэты, ты дасягнула валадарства?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі бо ты будзеш цяпер маўчаць, аднекуль прыйдзе ратунак і вызваленне, а ты і дом бацькі твайго — прападзяце; і хто ведае, ці не дзеля гэтага ты стала царыцай у такі час?» |
І даў Абрагам назву месцу таму: Ягова-ірэ. Таму і сёньня гаворыцца: на гары Яговы ўгледзіцца.
І даў Гасподзь Ізраільцянам збаўцу, і выйшлі яны з-пад рукі Сірыйцаў, і жылі сыны Ізраілевыя ў намётах сваіх, як учора і заўчора.
І яны сказалі яму: так кажа Эзэкія: дзень смутку і кары і паганьбеньня - дзень гэты; бо дайшлі немаўляты да адтуліны нутробы мацярынскай, а сілы няма нарадзіць.
Мы - рабы, але і ў рабстве нашым не пакінуў нас Бог наш. І схіліў Ён да нас міласьць цароў Персідскіх, каб яны далі нам ажыць, пабудаваць дом Бога нашага і аднавіць яго з руінаў ягоных, і далі нам аслону ў Юдэі і ў Ерусаліме.
Але я сказаў: ці можа ўцякаць такі чалавек, як я? Ці можа такі чалавек, як я, увайсьці ў храм, каб застацца жывым? Не пайду.
Калі настаў час Эстэры, дачкі Амінадава, дзядзькі Мардахэя, які ўзяў яе да сябе замест дачкі, - ісьці да цара; тады яна не прасіла нічога, апрача таго, пра што сказаў ёй Гегай, еўнух царскі, вартаўнік жонак. І здабыла Эстэр прыхільнасьць да сябе ў вачах усіх, хто бачыў яе.
І пакахаў цар Эстэр больш за ўсіх жонак, і яна здабыла ягонае ўпадабаньне і прыхільнасьць больш за ўсіх дзяўчат; і ён паклаў царскі вянок на галаву яе і зрабіў яе царыцаю замест Астынь.
І быў ён выхавальнікам Гадасы, - яна ж Эстэр, - дачкі дзядзькі яго, бо ня было ў яе ні бацькі, ні маці. Дзяўчына гэтая была прыгожая станам і прыгожая тварам. І пасьля сьмерці бацькі яе, Мардахэй узяў яе да сябе замест дачкі.
І сказаў Мардахэй у адказ Эстэры: ня думай, што ты адна выратуешся ў доме царскім з усіх Юдэяў.
І будуць цары карміцелямі тваімі, і царыцы іх - карміцелькамі тваімі; тварам да зямлі будуць кланяцца табе і лізаць пыл ног тваіх, і ўведаеш, што Я - Гасподзь, што тыя, хто спадзяецца на Мяне, ганьбы ня мецьмуць.
Ніякая зброя, зробленая на цябе, ня дасьць посьпеху; і кожны язык, які будзе спаборнічаць з табою на судзе, - ты зьвінаваціш. Гэта спадчына рабоў Госпада, апраўданьне іх ад Мяне, кажа Гасподзь.
бо Я з табою, кажа Гасподзь, каб ратаваць цябе: Я цалкам вынішчу ўсе народы, сярод якіх расьсеяў цябе, а цябе ня зьнішчу; я буду караць цябе ў меру, але непакараным не пакіну цябе.
Ня бойся, рабе Мой Якаў, кажа Гасподзь: бо Я з табою; Я зьнішчу ўсе народы, да Якіх Я выгнаў цябе, а цябе ня вынішчу; а толькі пакараю цябе ў меры; непакараным жа не пакіну цябе.
І Я ўзгадаю запавет Мой зь Якавам і запавет Мой зь Ісаакам, і запавет Мой з Абрагамам узгадаю, і зямлю ўзгадаю;
і Я кажу табе: ты Пётр, і на камені гэтым Я збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе.
І калі б не скараціліся тыя дні, дык не ўратавалася б ніякая плоць; але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.
Але Гасподь судзіцьме народ Свой і з рабоў Сваіх умілажаліцца, калі Ён угледзіць, што рука іхняя аслабла, і не засталося ні заключаных, ні тых, што засталіся звонку.
І казалі Філістымляне: хто гэта зрабіў? І казалі: Самсон, зяць Філістымлянаў; бо гэты ўзяў жонку ягоную і аддаў сябру ягонаму. І пайшлі Філістымляне, і спалілі агнём яе і бацьку яе.
А Гасподзь не пакіне народу Свайго дзеля вялікага імя Свайго, бо Госпаду заўгодна было выбраць вас народам Сваім;