Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 2:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І пакахаў цар Эстэр больш за ўсіх жонак, і яна здабыла ягонае ўпадабаньне і прыхільнасьць больш за ўсіх дзяўчат; і ён паклаў царскі вянок на галаву яе і зрабіў яе царыцаю замест Астынь.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І пакахаў валадар Эстэр па-над усіх жанчынаў, і яна мела ў яго ласку і зычлівасьць па-над усіх дзяўчынаў; і ён узлажыў карону валадарскую на галаву ейную, і зрабіў яе валадаркаю замест Вашці.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 І палюбіў яе цар болей, чым усіх іншых жанчын, і яна знайшла ласку і прыхільнасць у яго больш, чым усе іншыя дзяўчаты, і ён усклаў на галаву ёй царскі вянец і ўстанавіў яе царыцай на месца Васці.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 2:17
10 Крыжаваныя спасылкі  

каб яны прывялі царыцу Астынь перад аблічча цара, каб паказаць народам і князям прыгажосьць яе; бо яна была вельмі прыгожая.


І ўзялі Эстэр да цара Артаксэркса, у царскі дом ягоны, на дзясятым месяцы, гэта значыць, у месяцы Тэбэце, на сёмым годзе яго валадараньня.


Калі ты прамаўчыш у гэты час, дык свабода і збавеньне прыйдзе Юдэям зь іншай мясьціны, а ты і дом бацькі твайго загінеце. І хто ведае, ці не дзеля такога часу ты і дасягнула годнасьці царскай?


хай прынясуць вопратку царскую, у якую апранаецца цар, і прывядуць каня, на якім езьдзіць цар, пакладуць царскі вянок на галаву яму,


Сэрца цара ў руках у Госпада, як патокі водаў: куды захоча, Ён кіруе яго.


І ўведаюць усе дрэвы польныя, што Я, Гасподзь, высокае дрэва паніжаю, нізкае дрэва павышаю, зялёнае дрэва сушу, а сухое дрэва раблю квяцістым: Я, Гасподзь, сказаў і зраблю.


З пылу падымае Ён беднага, з гразі ўзвышае ўбогага, садзіць зь вяльможамі, і трон славы дае ім у спадчыну; бо ў Госпада асновы зямлі, і Ён сьцьвердзіў на іх сусьвет.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы