І вось сьпіс зь пісьма, якое паслалі яму, цару Артаксэрксу - рабы твае, людзі за ракою, і іншае.
ЭЗДРЫ 5:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось зьмест пісьма, якое паслаў Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, і Шэтар-Бознай з таварышамі сваімі - Афарсахэямі, якія за ракою, цару Дарыю. Біблія (пераклад А.Бокуна) [Вось] водпіс лісту, які паслаў Татэнай, ваявода Зарэчча, і Шэтар-Базэнай з таварышамі сваімі, Афарсатхейцамі з Зарэчча, валадару Дарыю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Копія ліста, які даслаў Татанай, кіраўнік зямлі за ракой, і Старбузанай, і іх дарадчыкі, і кіраўнікі, якія былі за ракой, цару Дарыю. |
І вось сьпіс зь пісьма, якое паслалі яму, цару Артаксэрксу - рабы твае, людзі за ракою, і іншае.
Як толькі гэта пісьмо цара Артаксэркса было прачытана перад Рэхумам і Шымшаем пісцом і таварышамі іхнімі, яны адразу пайшлі ў Ерусалім да Юдэяў, і моцнай узброенай рукою спынілі працу іхнюю.
Тады ж. Рэхум радца і Шымшай пісец і астатнія таварышы іхнія, - Дынэі і Афарсатхэі, Тарпэлэі, Апарсы, Арэхэяне, Вавілоняне, Сусанцы, Дагі, Эламіцяне
У той час прыйшоў да іх Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, Шэтар-Бознай і таварышы іхнія, і так сказалі ім: хто вам дазволіў будаваць дом гэты і дарабляць сьцены гэтыя?
Дык вось, Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, і Шэтар-Бознай, з таварышамі вашымі Афарсахэямі, якія за ракою, - сыдзеце адтуль.
І аддалі царскія загады царскім сатрапам і зарэцкім начальнікам вобласьцяў, і яны ўшанавалі народ і дом Божы.