І сказаў Ільля Фэсьвіцянін, з жыхароў Галаадскіх, Ахаву: жывы Гасподзь Бог Ізраілеў, прад Якім я стаю! у гэтыя гады ня будзе ні расы, ні дажджу, хіба толькі па маім слове.
СУДЗЬДЗЯЎ 12:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраў Ефтай усіх жыхароў Галаадскіх і біўся зь Яфрэмлянамі, і пабілі жыхары Галаадскія Яфрэмавых, кажучы: вы ўцекачы Яфрэмавыя, а Галаад сярод Яфрэма і сярод Манасіі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ефтах сабраў да сябе ўсіх мужчынаў Гілеаду, і ваяваў супраць Эфраіма. І пабілі ваяры Гілеадзкія Эфраіма, бо той казаў: «Вы — уцекачы з Эфраіма. Гілеад жыве пасярод Эфраіма і Манасы». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, сабраўшы да сябе ўсіх мужчын Галаада, ён ваяваў супраць Эфраіма. І пабілі мужчыны галаадскія Эфраім, бо той казаў: «Вы — уцекачы з Эфраіма; Галаад жыве пасярод Эфраіма і Манасы». |
І сказаў Ільля Фэсьвіцянін, з жыхароў Галаадскіх, Ахаву: жывы Гасподзь Бог Ізраілеў, прад Якім я стаю! у гэтыя гады ня будзе ні расы, ні дажджу, хіба толькі па маім слове.
Пачуй, Божа наш, у якой мы пагардзе, і абярні іхнія праклёны на іх галаву, і аддай іх пагардзе ў зямлі палону,
Памажы нам, Божа, Збаўца наш, дзеля славы імя Твайго; вызвалі нас, і даруй нам грахі нашыя дзеля імя Твайго.
Старэйшыны Галаадскія сказалі Ефтаю: Гасподзь хай будзе за сьведку паміж намі, што мы зробім паводле слова твайго!
бачачы, што ты не ратуеш мяне, я паставіў пад пагрозу жыцьцё маё і пайшоў на Аманіцянаў, і аддаў іх Гасподзь у рукі мае; навошта ж вы прыйшлі сёньня ваяваць са мною?
І перахапілі Галаадыцяне пераправу церазь Ярдан у Яфрэмавых, і калі хто з ацалелых Яфрэмавых казаў: «дазвольце мне пераправіцца», дык жыхары Галаадскія казалі яму: ці не Яфрэмаў ты? Той казаў: не.
І ўскочыў Навал, і адказваў слугам Давідавым, і сказаў: хто такі Давід, і хто такі сын Ясэеў? сёньня стала многа рабоў, якія ўцякаюць ад гаспадароў сваіх;