Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў;
бо пройдзе над ім вецер, і няма яго, і ўжо месца ягонае больш не пазнае яго.
ледзь павее на яе вецер, і ўжо няма яе, і месца яе невядомае.
І хадзіў Энох прад Богам; і ня стала яго, бо Бог узяў яго.
А чалавек памірае і распадаецца; адышоў, і дзе ён?
Вока, якое бачыла яго, больш не пабачыць яго, і ўжо ня ўгледзіць яго месца ягонае.
Голас кажа: абвяшчай! і сказаў: што мне абвяшчаць? Кожная плоць - трава і ўся краса яе - нібы кветка польная.
Жухне трава; вяне кветка, як павее на яе ад Госпада: так і народ - трава.