Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




НЭЭМІІ 1:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Малю Цябе, Госпадзе! хай будзе вуха Тваё ўважлівае да малітвы раба Твайго і да малітвы рабоў Тваіх, якія любяць схіляцца перад імем Тваім. І пасьпяшайся з дабром да раба Твайго цяпер, і ўвядзі яго ў міласьць у чалавека гэтага. Я быў чашнікам у цара.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Прашу Цябе, Госпадзе, няхай будзе вуха Тваё ўважлівае да малітвы слугі Твайго і да малітваў слугаў Тваіх, якія баяцца імя Твайго. І дай посьпех, прашу, слузе Твайму сёньня, і даруй яму мець ласку перад абліччам чалавека гэтага». А я быў падчашым валадара.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Малю, Госпадзе, хай чуйным будзе вуха Тваё да малітвы раба Твайго і да малення слуг Тваіх, якія хочуць славіць імя Тваё; і зрабі, каб пашчаслівілася сёння рабу Твайму, і дай яму мець у гэтага чалавека ласку». Я бо быў падчарны пры цару.

Глядзіце раздзел



НЭЭМІІ 1:11
27 Крыжаваныя спасылкі  

І прыйшоў я сёньня да крыніцы і сказаў: Госпадзе, Божа гаспадара майго Абрагама! Калі Ты добра ўладкуеш шлях, які я праходжу,


Збаві мяне ад рукі брата майго, ад рукі Ісава; бо я баюся яго, каб ён прыйшоўшы не забіў мяне і маці зь дзецьмі.


І сказаў: ад сёньня імя тваё будзе ня Якаў, а Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам, і людзей адольваць будзеш.


Пасьля гэтага чашнік цара Егіпецкага і пекар правінаваціліся перад гаспадаром сваім, царом Егіпецкім.


І ўгневаўся фараон на двух царадворцаў сваіх, на галоўнага чашніка і на галоўнага пекара,


і вярнуў галоўнага чашніка на ранейшае месца, і ён падаў чашу ў руку фараону;


І ня ўспомніў галоўны чашнік пра Язэпа, а забыў яго.


І пачаў гаварыць галоўны чашнік фараону і сказаў: грахі мае ўспамінаю я сёньня;


а Бог Усемагутны няхай дасьць вам прыдбаць ласку ў чалавека таго, каб ён адпусьціў вас і другога брата вашага і Веньяміна.


Божа мой, хай будуць вочы Твае адкрытыя і вушы Твае ўважлівыя да малітвы на месцы гэтым.


У першы год Кіра, цара Персідскага, дзеля выкананьня слова Гасподняга з вуснаў Ераміі, абудзіў Гасподзь дух Кіра, цара Персідскага; і ён загадаў абвясьціць па ўсім царстве сваім, словамі і пісьмова:


гэты Эздра выйшаў з Вавілона. Ён быў кніжнік, які ведаў закон Майсееў, які даў Гасподзь Бог Ізраілеў. І даў яму цар усё паводле жаданьня ягонага, бо рука Госпада Бога ягонага была над ім.


Хай будуць вушы Твае ўважлівыя і вочы Твае адкрытыя, каб пачуць малітву раба Твайго, якою я цяпер дзень і ноч малюся прад Табою за сыноў Ізраілевых, рабоў Тваіх, і спавядаюся ў грахах сыноў Ізраілевых, якімі зграшылі мы прад Табою, зграшылі - і я і дом бацькі майго.


У месяцы Нісане, на дваццатым годзе цара Артаксэркса, было перад ім віно. І я ўзяў віно і падаў цару, і здавалася, ня быў засмучаны перад ім.


і ліст да Асафа, ахоўцы царскіх лясоў, каб ён даў мне дрэва на браму крэпасьці, якая пры доме Божым, і на гарадскую сьцяну, і на дом, у якім мне жыць. І даў мне цар, бо ж дабрадзейная рука Бога майго была над мною.


Ці ж ня цугляў я, ці ж не супакойваў душы маёй, як дзіцяці, аднятаму ад грудзей маці? Душа мая была ўва мне, як дзіця, аднятае ад грудзей.


Яны скінуць яго з вышыні намысьлілі, ашукаю скарысталіся; вуснамі дабраслаўляюць, а ў сэрцы сваім клянуць.


Гасподзь у перапісе народу напіша: «такі-а-такі нарадзіўся там».


За тое, што зьненавідзелі веды і ня выбралі страху Гасподняга,


Сэрца цара ў руках у Госпада, як патокі водаў: куды захоча, Ён кіруе яго.


І пакажу вам літасьць, і ён зьлітасьцівіцца з вас і верне вас у зямлю вашу.


Тыя, што не баяцца Бога, кажуць адно аднаму: уважае Гасподзь і чуе гэта, і прад абліччам Яго пішацца памятная кніга пра тых, што баяцца Госпада і шануюць імя Яго.


Малецеся за нас; бо мы ўпэўненыя, што маем добрае сумленьне, бо ва ўсім хочам паводзіцца сумленна.