Тыя, што прыйшлі першыя, думалі, што болей атрымаюць; але атрымалі і яны па дынары.
МАЦЬВЕЯ 20:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дома Біблія (пераклад А.Бокуна) І, атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык, узяўшы, наракалі на гаспадара, |
Тыя, што прыйшлі першыя, думалі, што болей атрымаюць; але атрымалі і яны па дынары.
і казалі: гэтыя апошнія адну гадзіну працавалі, і ты зраўняў іх з намі, а мы ж перанесьлі цяготу дня і сьпёку.
бо можна было прадаць яго больш, чым за трыста дынараў, і раздаць убогім. І дакаралі яе.
А кніжнікі і фарысэі наракалі і казалі вучням Ягоным: навошта вы ясьце і п'яце з мытнікамі і грэшнікамі?
Абурыліся на Яго Юдэі за тое, што Ён сказаў: Я ёсьць хлеб, які сыйшоў зь нябёсаў, -
Але Ісус, ведаючы Сам у Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць на тое, сказаў ім: ці гэта спакушае вас?
але Юдэі, убачыўшы люд, напоўніліся зайздрасьцю і, выступаючы супроць і ліхасловячы, пярэчылі таму, што казаў Павал.
якія не дазваляюць нам гаварыць язычнікам, каб выратаваліся, і праз гэта ўвесь час напаўняюць меру грахоў сваіх; але блізіцца на іх гнеў да канца.
Гэта - наракальнікі, нічым не задаволеныя, што ходзяць у сваіх пажадлівасьцях (бязбожна і беззаконна); вусны іхнія вымаўляюць пыхлівыя словы; і зважаюць на асобы з карысьлівасьці.