МАЦЬВЕЯ 18:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кажа яму Ісус: не кажу табе: «да сямі», а да сямі разоў па семьдзесят. Біблія (пераклад А.Бокуна) Кажа яму Ісус: «Не кажу табе: да сямі, але да сямідзесяці разоў па сем. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажа яму Ісус: «Не кажу табе да сямі разоў, але да сямідзесяці па сем разоў. |
Хай пакіне бязбожнік дарогу сваю і беззаконьнік - намыслы свае, і хай зьвернецца да Госпада, - і Ён памілуе яго, і да Бога нашага, - бо Ён мілажальны.
Ён зноў умілажаліцца з нас, загладзіць беззаконьні нашыя. Ты ўкінеш у багну марскую ўсе грахі нашыя.
І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце на каго, каб і Айцец ваш нябесны дараваў вам грахі вашыя;
Усякае раздражненьне і лютасьць, і гнеў, і крык, і ліхаслоўе з усякаю злосьцю хай будуць выдалены з вас;
паблажаючы адно аднаму і даруючы ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду: як Хрыстос дараваў вам, так і вы.
І вось жадаю, каб на ўсякім месцы казалі малітвы мужчыны, узносячы чыстыя рукі бяз гневу і сумненьня;