І прайшоў пра Яго погалас па ўсёй Сірыі; і прыводзілі да Яго ўсіх нямоглых, рознымі хваробамі і пакутамі ахопленых, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і спаралізаваных, і Ён ацаляў іх.
МАРКА 5:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А тыя, што бачылі, расказалі ім пра тое, як гэта здарылася з апантаным, і пра сьвіней. Біблія (пераклад А.Бокуна) І тыя, што бачылі, расказалі ім, што сталася з апанаваным дэманам, і пра сьвіньняў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І тыя, што бачылі, расказалі ім, што сталася з тым, які меў дэмана, і пра свінняў. |
І прайшоў пра Яго погалас па ўсёй Сірыі; і прыводзілі да Яго ўсіх нямоглых, рознымі хваробамі і пакутамі ахопленых, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і спаралізаваных, і Ён ацаляў іх.
Прыходзяць да Ісуса і бачаць, што апантаны, у якім быў легіён, сядзіць і апрануты, і ў здаровым розуме; і спалохаліся.