МАРКА 4:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі ж высьпее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж плод сасьпее, адразу пасылае серп, бо надыйшло жніво». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі ўжо паспее плод, зараз гаспадар запускае серп, бо надышло жніво». |
Пусьцеце ў ход сярпы, бо жніва пасьпела; ідзеце, спусьцецеся, бо чавільня поўная і падчавільнік пераліваецца, бо злосьць іх вялікая.
пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; а ў час жніва я скажу жняцам: зьбярэце перш куколь і зьвяжэце яго ў снапы, каб спаліць яго; а пшаніцу зьбярэце ў засекі мае.
бо зямля сама сабою родзіць спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе;
І іншы анёл, які меў уладу над вагнём, выйшаў ад ахвярніка і зь вялікім крыкам усклікнуў да таго, хто меў востры серп: пашлі востры серп твой і абрэж гронкі вінаграду на зямлі, бо дасьпелі на ім ягады.