МІХЕЯ 4:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У той дзень, кажа Гасподзь, зьбяру кульгавае і спалучу разагнанае і тых, на каго я навёў бедства. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень, кажа ГОСПАД, Я зьбяру кульгавых і зграмаджу выгнаных і тых, на каго Я навёў ліха. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «У той дзень, — кажа Госпад, — Я збяру кульгавых, і пазбіраю тых, каго выгнаў, і тых, каго пакараў; |
Гасподзь Бог, Які зьбірае расьсеяных Ізраільцянаў, кажа: да сабраных у яго Я буду яшчэ зьбіраць іншых.
У тыя дні прыйдзе дом Юдаў да дому Ізраілевага, і пойдуць разам зь зямлі паўночнай у зямлю, якую Я даў у спадчыну бацькам вашым.
Вось, Я прывяду іх з краіны паўночнай і зьбяру іх з краёў зямлі; сьляпы і кульгавы, цяжарная і парадзіха разам зь імі, - вялікі гурт вернецца сюды.
Абавязкова зьбяру ўсяго цябе, Якаве, абавязкова злучу рэшткі Ізраіля, спалучу іх у адно, як авечак у Васоры, як статак у авечай кашары; зашумяць яны ад шматлюдства.
Вось, Я ўцісну ўсіх уціскальнікаў тваіх у той час і выратую кульгавае, і зьбяру расьсеянае, і прывяду іх у пашану і знакамітасьць на ўсёй гэтай зямлі паганьбеньня іхняга.
Ёсьць у Мяне і іншыя авечкі, якія ня з гэтай кашары, і тых трэба мне прывесьці: і яны пачуюць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін Пастыр.