скажы Аарону і сынам ягоным: вось закон пра ахвяру за грэх: ахвяра за грэх павінна быць заколата перад Госпадам на тым месцы, дзе колецца цэласпаленьне; гэта вялікая сьвятыня;
«Скажы Аарону і сынам ягоным: “Такі вось закон адносна ахвяры за грэх. Ахвяра за грэх павінна быць забітая перад абліччам ГОСПАДА на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня. Гэта справа сьвятая.
«Скажы Аарону і сынам яго: “Такі вось закон адносна ахвяры за грэх: яна павінна забівацца перад Госпадам на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпалення: гэта справа святая.
І сказаў ён мне: пакоі на поўнач і пакоі на поўдзень, якія перад плошчаю, ёсьць пакоі сьвяшчэнныя, у якіх сьвятары, якія набліжаюцца да Госпада, ядуць самыя сьвятыя ахвяры; там сама яны кладуць самыя сьвятыя ахвяры і хлебнае прынашэньне, і ахвяру за грэх і ахвяру за злачынства, бо гэта месца сьвятое.
Калі ахвяра яго - цэласпаленьне з буйнога быдла, няхай прынясе яе з мужчынскага полу, без пахібы; хай прывядзе яе да дзьвярэй скініі сходу, каб здабыць яму ўпадабаньне прад Госпадам;