ЛЯВІТ 27:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі тое будзе быдла, якое прыносяць у ахвяру Госпаду, дык усё, што дадзена Госпаду, павінна быць сьвятое: Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі гэта будзе быдла, якое складаецца ў ахвяру ГОСПАДУ, тады ўсё, што шлюбаваў для ГОСПАДА, ёсьць сьвятым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто складзе на прысягу жывёлу, якая можа складацца ў ахвяру Госпаду, то гэта будзе святое. |
І з гэтай часткі яны ня могуць ні прадаць, ні памяняць; і пачаткі зямлі ня могуць пераходзіць да іншых, бо гэта сьвятыня Гасподняя.
нельга выменьваць яго і замяняць добрае благім, альбо благое добрым; а калі пачне хто замяняць быдла быдлам, дык і яно і замена ягоная будзе сьвятыняю.
А калі ён бедны і ня мае сілы аддаць паводле ацэны тваёй, дык няхай прывядуць яго да сьвятара, і сьвятар няхай ацэніць яго: суразьмерна са станам таго, хто даў абяцаньне, няхай ацэніць яго сьвятар.
калі хто ўчыніць злачынства і з памылкі згрэшыць супроць прысьвечанага Госпаду, няхай за віну сваю прынясе Госпаду са статку авечак барана без пахібы, паводле тваёй ацэны, срэбранымі сіклямі па сіклі сьвяшчэнным, у ахвяру павіннасьці;
А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці: «дар Богу - тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся»,