ЛЯВІТ 27:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі той, хто прысьвяціў, захоча выкупіць дом свой, дык няхай дадасьць пятую долю срэбра ацэны тваёй, і будзе ягоны. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі той, хто пасьвяціў яго, [захоча] выкупіць дом свой, няхай дадасьць пятую частку кошту яго, і будзе яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі той, хто яго ахвяраваў, захоча адкупіць яго, то дадасць пятую частку кошту яго і будзе мець дом. |
Калі хто прысьвячае дом свой у сьвятыню Госпаду, дык сьвятар павінен ацаніць яго, добры ён ці благі, і як ацэніць яго сьвятар, так і станецца;
Калі поле з валоданьня свайго прысьвяціў хто Госпаду, дык ацэна твая павінна быць паводле меры пасеву: за пасеў гомера ячменю пяцьдзясят сікляў срэбра;
А калі быдла нячыстае, дык трэба выкупіць паводле ацэны тваёй і дадаць да таго пятую долю; калі ня выкупяць, дык трэба прадаць паводле ацэны тваёй.
за тую сьвятыню, супроць якое ён зграшыў, няхай аддасьць і дадасьць да таго пятую долю, і аддасьць гэта сьвятару, і сьвятар ачысьціць яго бараном ахвяры павіннасьці, і даравана будзе яму.