дык вось апоім бацьку нашага віном, і перасьпім зь ім, і адновім ад бацькі нашага племя.
ЛЯВІТ 18:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты не павінен класьціся з бацькам тваім і з маці тваёй: яна маці твая, не сарамаць яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не адкрывай голасьці бацькі твайго і маці тваёй, бо гэта — маці твая, не адкрывай голасьць ейную. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не адкрывай галізны бацькі і маці сваёй: бо гэта — маці твая, не выяўляй галізны яе. |
дык вось апоім бацьку нашага віном, і перасьпім зь ім, і адновім ад бацькі нашага племя.
Галізну бацькі адкрываюць у цябе, жанчыну ў час ачышчэньня нячыстасьці яе гвалцяць у цябе.
Ніхто ні да якой родзічкі па крыві не павінен набліжацца дзеля плоцкіх спалукаў. Я Гасподзь.
Хто ляжа з жонкаю бацькі свайго, той асарамаціў бацьку свайго; абое яны хай будуць аддадзены сьмерці, кроў іхняя на іх.
Калі хто возьме сабе жонку і маці яе: гэта агіда; на агні трэба спаліць яго і іх, каб ня было беззаконьня сярод вас.
Пракляты, хто ляжа з жонкаю бацькі свайго, бо ён адкрыў край вопраткі бацькі свайго! І ўвесь народ скажа: амін.