ЛІКІ 9:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і няхай не пакідаюць ад яе да раніцы і касьцей яе ня трушчаць; няхай учыняць яе паводле ўсіх пастановаў пра Пасху; Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, і косткі яе ня будуць ламаць. Няхай спраўляюць яе паводле ўсіх пастановаў Пасхі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, таксама косткі яе хай не ламаюць: хай увесь парадак Пасхі захоўваюць. |
І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: вось статут Пасхі: ніякі іншапляменец не павінен есьці яе;
няхай зьядуць мяса зь яго ў гэтую самую ноч, сьпечанае на агні, - з прэсным хлебам і з горкімі травамі няхай зьядуць яго;
бо воблака Гасподняе стаяла над скініяй удзень, і агонь быў уначы ў ёй перад вачыма ўсяго дома Ізраілевага падчас усяго падарожжа іхняга.
на чатырнаццаты дзень гэтага месяца ўвечары ўчынеце яе ў вызначаны на яе час, паводле ўсіх пастановаў і паводле ўсіх абрадаў яе ўчынеце яе.