ЛІКІ 5:31 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і будзе муж чысты ад грэху, а жонка панясе на сабе грэх свой. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе муж чысты ад віны, а тая жонка панясе віну сваю». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хай муж яе будзе без віны, а тая жонка хай адкажа за грэх свой. |
Бо вось, усе душы - Мае: як бацькава душа, так і душа сынава - Мае; душа, якая грэшыць, памрэ.
Калі хто будзе пералюбнічаць з жонкаю замужняю, калі хто будзе пералюбнічаць з жонкаю блізкага свайго, - хай будуць аддадзены сьмерці і пералюбнік і пералюбніца.
альбо калі на мужа сыдзе дух рэўнасьці, і ён будзе раўнаваць жонку сваю, тады няхай ён паставіць жонку сваю прад абліччам Госпада, і зробіць зь ёю сьвятар усё паводле гэтага закона, -
а хто чысты і не ў дарозе і ня ўчыніць Пасхі, - зьнішчыцца душа тая з народу свайго, бо ён не прынясе прынашэньня Госпаду ў свой час, панясе на сабе грэх чалавек той;