абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі здрадзіць каму жонка і парушыць вернасьць яму,
ЛІКІ 5:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І закляне яе сьвятар і скажа жонцы: калі ніхто не пераспаў з табою, і ты не апаганілася і ня здрадзіла мужу свайму, дык цэлая будзеш ад гэтай вады горкай, якая наводзіць праклён; Біблія (пераклад А.Бокуна) І запрысягне сьвятар жанчыну, і скажа ёй: “Калі ніводзін мужчына не ляжаў з табой, і калі з іншым ты не занячысьцілася адносна мужа твайго, тады вада горкая, [якая нясе] праклён, ачысьціць цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады закляне жанчыну і скажа ёй: “Калі чужы мужчына не ляжаў з табой, і калі не адхілілася ты ад свайго мужа і не апаганілася на пустым ложку мужа, тады вада найгарчэйшая, у якой я злучыў праклёны, не прынясе табе шкоды, |
абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі здрадзіць каму жонка і парушыць вернасьць яму,
і паставіць сьвятар жонку перад абліччам Гасподнім, і аголіць галаву жонцы, і дасьць ёй у рукі прынашэньне ўспаміну, гэта прынашэньне раўнаваньня, а ў руцэ ў сьвятара будзе горкая вада, якая наводзіць праклён.
а калі жонка не апаганілася і была чыстая, дык застанецца цэлая і будзе апладняцца семем.
А Ісус маўчаў. І першасьвятар сказаў Яму: заклінаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?
Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі памрэ муж, яна вызваляецца ад закона замужжа.