І зрабіў літае зь медзі мора, - ад краю яго да краю яго дзесяць локцяў, - зусім круглае, вышынёю пяць локцяў, і шнурок трыццаць локцяў абымаў яго вакол.
ЕРАМІІ 27:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо так кажа Гасподзь Саваоф пра слупы і пра меднае мора, і падножжы і іншыя рэчы, якія засталіся ў гэтым горадзе, Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў пра слупы, пра мора мядзянае, пра падставы і пра рэшту начыньня, якое засталося ў горадзе гэтым, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта вось кажа Госпад Магуццяў аб слупах, аб моры і аб падножжах і аб рэшце посуду, якія пакінуты былі ў гэтым горадзе, |
І зрабіў літае зь медзі мора, - ад краю яго да краю яго дзесяць локцяў, - зусім круглае, вышынёю пяць локцяў, і шнурок трыццаць локцяў абымаў яго вакол.
І зрабіў ён дзесяць медных падставак; даўжыня кожнай падстаўкі - чатыры локці, шырыня - чатыры локці і тры локці - вышыня.
І слупы медныя, якія былі каля дома Гасподняга, і падставы, і мора меднае, якое ў доме Гасподнім, паламалі Халдэі, і занесьлі медзь іх у Вавілон;
Васемнаццаць локцяў вышыні ў адным слупе; вянок на ім медны, а вышыня вянка тры локці, і сетка і гранатавыя яблыкі вакол вянка - усе зь медзі. Тое самае і на другім слупе зь сеткаю.
І ўвесь посуд дома Божага, вялікі і малы, і скарбы дома Гасподняга, і скарбы цара і князёў ягоных, усё прынёс ён у Вавілон.
Вораг руку працягнуў на ўсе скарбы ягоныя; ён бачыць, як уваходзяць язычнікі ў сьвятыню ягоную, пра якую Ты наказаў, каб яны ня ўступалі ў сходню Тваю.
І аддаў Гасподзь у рукі ягоныя Ёакіма, цара Юдэйскага, і частку посуду Божага дома, і ён адправіў іх у зямлю Сэнаар, у дом свайго бога, і ўнёс гэты посуд у скарбніцу бога свайго.