Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 27:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Гэта вось кажа Госпад Магуццяў аб слупах, аб моры і аб падножжах і аб рэшце посуду, якія пакінуты былі ў гэтым горадзе,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў пра слупы, пра мора мядзянае, пра падставы і пра рэшту начыньня, якое засталося ў горадзе гэтым,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Бо так кажа Гасподзь Саваоф пра слупы і пра меднае мора, і падножжы і іншыя рэчы, якія засталіся ў гэтым горадзе,

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 27:19
10 Крыжаваныя спасылкі  

Таксама зрабіў ён з расплаўленай медзі мора, ад берага да берага дзесяць локцяў, круглае, вышыня яго пяць локцяў; і вяроўка ў трыццаць локцяў абвівала яго наўкола.


Зрабіў ён дзесяць медных падножжаў: кожнае падножжа мела чатыры локці даўжыні, і чатыры локці шырыні, і тры локці вышыні.


І паламалі халдэі медныя слупы, якія былі ў святыні Госпада, і падножжы, і меднае мора, якое было ў доме Госпада, і забралі ўсю медзь у Бабілон;


Васемнаццаць локцяў меў у вышыню адзін слуп, і капітэль над ім была з медзі вышынёю пяць локцяў; і вакол на капітэлі была сетка і яблыкі граната, — усё з медзі; і другі слуп меў таксама падобнае ўпрыгожванне.


І ўсе пасудзіны святыні Божай, як большыя, так і меншыя, і скарбы святыні, і цара, і кіраўнікоў пераправіў у Бабілон.


Вораг працягнуў руку сваю на ўсе яго каштоўнасці, а ён глядзеў на паганаў, як уварваліся ў святыню яго, хоць забараніў Ты ім уваходзіць на сход Твой.


і Госпад аддаў у яго рукі цара Юдэйскага Ёакіма, і частку пасудзін дома Божага, і іх забраў ён у зямлю Сэнаар, у дом багоў сваіх, і памясціў пасудзіны ў дом скарбоўні багоў сваіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы