Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 13:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

За тое будзе падняты прыпол твой, каб агалілася сарамата твая.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Я ўзьніму прыполы адзеньня твайго аж на аблічча тваё, і будзе бачная ганьба твая,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

За гэта і Я раскрыю полы адзення твайго аж да твару твайго, ды выявіцца ганьба твая,

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 13:26
9 Крыжаваныя спасылкі  

адкрыецца галізна твая, і нават відаць будзе сорам твой. Зьдзейсьню помсту і не пашкадую нікога.


І калі скажаш у сэрцы тваім: «за што спасьцігла мяне гэта?» - За безьліч беззаконьняў тваіх адгорнены прыпол у цябе, аголены пяты твае.


А Я да галечы абяру Ісава, адчыню патайныя мясьціны ягоныя, і схавацца ён ня здолее. Вынішчана будзе племя ягонае, і браты яго і суседзі яго; і ня будзе яго.


Цяжка зграшыў Ерусалім, і за тое зрабіўся агідны; кожны, хто славіў яго, глядзіць на яго з пагардай, галізну ягоную ўбачыўшы; ён і сам уздыхае і адварочваецца.


за тое вось, Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, якімі ты распацешвалася і якіх ты кахала, з усімі тымі, якіх ненавідзела, і зьбяру іх адусюль супроць цябе і адкрыю перад імі галізну тваю - і ўбачаць усю сарамату тваю.


І ўчыняць з сабою жорстка, і возьмуць у цябе ўсё, нажытае працаю, і пакінуць цябе голую і ненакрытую, і адкрытая будзе сараматная галізна твая і распуста твая і блудадзейства тваё.


І сёньня адкрыю сарамату яе перад вачыма палюбоўнікаў яе, і ніхто ня вырве яе з рукі Маёй.


І спустошу вінаградныя лозы яе і смакоўніцы яе, пра якія яна кажа: гэта ў мяне дарункі, якіх надарылі мне палюбоўнікі мае; і Я ператвару іх у лес, і палявыя зьвяры зьядуць іх.


Вось Я - на цябе! кажа Гасподзь Саваоф. І падыму на аблічча тваё краі вопраткі тваёй, і пакажу народам галізну тваю і царствам сарамату тваю.