Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 47:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А заходні надзел - вялікае мора, ад паўднёвай мяжы да месца насупраць Эмата; гэта заходні край.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А з боку заходняга — Мора Вялікае ад мяжы аж да месца насупраць уваходу ў Хамат. Гэта бок заходні.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І мяжа марская: Вялікае мора ўтварае мяжу аж да таго месца, дзе насупраць знаходзіцца Эмат; гэта мяжа марская.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 47:20
7 Крыжаваныя спасылкі  

І зрабіў Саламон у той час сямідзённае сьвята, і ўвесь Ізраіль зь ім - сход вельмі вялікі, які сабраўся ад уваходу ў Эмат да ракі Егіпецкай;


Эмат, Бэрот, Сіўраім, што паміж Дамаскаю і Эмацкаю абласьцямі Гацар - Тыхон, які на мяжы Аўрана.


І падзялеце сабе зямлю гэтую на надзелы паводле каленаў Ізраілевых.


Вось імёны плямёнаў. На паўночным краі дарогі ад Хэтлона, якая вядзе ў Эмат, Гацар-Энон, ад паўночнай мяжы Дамаска па дарозе да Эмата: усё гэта ад усходу да мора адзін надзел Дану.


Вось Я, кажа Гасподзь Бог Саваоф, падыму народ супроць вас, дом Ізраілеў, і буду ціснуць вас ад уваходу ў Эмат да патока ў пустыні.


а мяжою заходняю будзе ў вас вялікае мора: гэта будзе ў вас мяжа на захад;


пяць уладароў Філістымскіх, усе Хананэі, Сіданяне і Эвэі, якія жылі на гары Ліван, ад гары Ваал-Эрмона да ўваходу ў Эмат.