Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 7:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 І зрабіў Саламон у той час сямідзённае сьвята, і ўвесь Ізраіль зь ім - сход вельмі вялікі, які сабраўся ад уваходу ў Эмат да ракі Егіпецкай;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І зрабіў Салямон у той час сьвята на сем дзён, і ўвесь Ізраіль з ім, царква вельмі вялікая, [якая сабралася] ад уваходу ў Хамат аж да ракі Эгіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Такім чынам, у той час святкаваў Саламон сем дзён, і з ім увесь Ізраэль — вельмі вялікая супольнасць ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 7:8
19 Крыжаваныя спасылкі  

У гэты дзень заключыў Гасподзь запавет з Абрамам, сказаўшы: нашчадкам тваім даю Я зямлю гэтую, ад ракі Егіпецкай да вялікай ракі, ракі Еўфрат:


І зрабіў Саламон у гэты час сьвята, і ўвесь Ізраіль зь ім, - вялікі сход, які сышоўся ад уваходу ў Эмат да ракі Егіпецкай прад Госпадам Богам нашым; - сем дзён і яшчэ сем дзён, чатырнаццаць дзён.


Набліжалася сьвята Юдэйскае - Кучкі.


Вось Я, кажа Гасподзь Бог Саваоф, падыму народ супроць вас, дом Ізраілеў, і буду ціснуць вас ад уваходу ў Эмат да патока ў пустыні.


І сабралася ў Ерусаліме мноства народу для ўчыненьня сьвята праснакоў, у другі месяц, - сход вельмі шматлюдны.


І сабраліся да цара Саламона на сьвята ўсе Ізраільцяне, у месяцы Атаніме, які ёсьць сёмы месяц.


І сабраліся да цара ўсе Ізраільцяне на сьвята, на сёмым месяцы.


І была весялосьць вялікая ў Ерусаліме, бо зь дзён Саламона, сына Давідавага, цара Ізраілевага, ня бывала падобнага на гэты ў Ерусаліме.


У сёмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, у сьвята, на працягу сямі дзён ён павінен прыносіць тое самае: такую самую ахвяру за грэх, такое самае цэласпаленьне, і столькі сама хлебнага прынашэньня і столькі сама алею.


А заходні надзел - вялікае мора, ад паўднёвай мяжы да месца насупраць Эмата; гэта заходні край.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы