ЕЗЭКІІЛЯ 41:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У дзьвярах - дзесяць локцяў шырыні, і абапал дзьвярэй - пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку; і намерыў даўжыні ў храме сорак локцяў, а шырыні дваццаць локцяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шырыня ўваходу — дзесяць локцяў, а бакі ўваходу — пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку; і зьмераў даўжыню ягоную — сорак локцяў, і шырыню ягоную — дваццаць локцяў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І шырыня дзвярэй была дзесяць локцяў, і бакі брамы — пяць локцяў з аднаго і пяць локцяў з другога боку; і змераў яе даўжыню — сорак локцяў, і шырыню — дваццаць локцяў. |
Храм, які пабудаваў цар Саламон Госпаду, даўжынёю быў шэсьцьдзясят локцяў, шырынёю дваццаць і вышынёю трыццаць локцяў,
і замкнулі дзьверы бабінца, і патушылі сьвяцільні, і не палілі дымленьня, і ня ўзносілі цэласпаленьняў у сьвятыні Бога Ізраілевага.
І вось падмурак пакладзены Саламонам пры будове дома Божага; даўжыня яго шэсьцьдзясят локцяў, па ранейшай меры, а шырыня дваццаць локцяў;
І пакрыў дом, бярвеньні, парогі і сьцены яго і дзьверы яго золатам, і выразаў на сьценах херувімаў.
І зрабі заслону для ўваходу ў скінію з блакітнай і пурпуровай і чырванёнай воўны, і з суканага вісону ўзорыстага вырабу;
І зрабіў заслону на ўваход у скінію з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, узорыстага вырабу,
Потым прывёў ён мяне назад да дзьвярэй храма, і вось, з-пад парога храма цячэ вада на ўсход: бо храм стаяў на ўсход, і вада цякла з-пад правага боку храма, па паўднёвы бок ахвярніка.