ЕЗЭКІІЛЯ 40:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вокны ў іх і перад дзьвярыма ў іх - такія самыя, як тыя вокны: даўжыні пяцьдзясят локцяў, а шырыні дваццаць пяць локцяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна і прысенкі ейныя [мелі] вокны з усіх бакоў наўкола, такія самыя як вокны папярэднія; пяцьдзесят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І мела яна прысенкі кругом і вокны, як астатнія вокны; пяцьдзесят локцяў была яна даўжынёю і дваццаць пяць — шырынёю. |
Кратаваныя вокны былі і ў бакавых пакоях і ў слупах іх, усярэдзіну брамы вакол, таксама і ў бабінцах вокны былі вакол на зьнешні бок, і на слупах - пальмы.
І бакавыя пакоі іх і слупы іх і бабінцы іх - той самай меры, і вокны ў іх і ў бабінцах іх былі вакол; усяго ў даўжыню - пацьдзясят локцяў, а ў шырыню - дваццаць пяць локцяў.
І бакавыя пакоі іх і слупы іх былі вакол; даўжыня на пяцьдзясят локцяў, і шырыня - дваццаць пяць локцяў.
Брусы дзьвярэй і кратаваныя вокны, і бакавыя пакоі вакол, ва ўсіх трох паверхах, насупраць парогаў ашаляваныя дрэвам і ад падлогі па вокны; вокны былі зачыненыя.
Бо цяпер мы бачым як празь цьмянае шкло, наўздогадзь, а тады твар да твару; цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны.
І пры тым мы маем самае пэўнае прарочае слова; і вы добра робіце, што зьвяртаецеся да яго, як да сьветача, які зьзяе ў цёмным месцы, пакуль не пачынае брацца на дзень і ня ўзыдзе ранішняя зорка ў сэрцах вашых,