І на кожнай гары высокай і на кожным пагорку ўзвышаным пацякуць ручаі, патокі вады, у дзень вялікае бітвы, калі абваляцца вежы.
ЕЗЭКІІЛЯ 38:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І затрымцяць ад аблічча Майго рыбы марскія і птушкі нябесныя, і зьвяры польныя і ўсе паўзуны, якія поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі, якія на ўлоньні зямлі, і абваляцца горы і ўпадуць уцёсы, і ўсе сьцены ўпадуць на зямлю. Біблія (пераклад А.Бокуна) І задрыжаць перад абліччам Маім рыбы марскія і птушкі нябесныя, зьвяры палявыя і ўсё, што поўзае па зямлі, і ўсе людзі, якія на абліччы зямлі. І будуць зруйнаваныя горы, і заваляцца стромыя [скалы], і ўсе муры ўпадуць на зямлю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і перада Мной будуць дрыжаць рыбы марскія і птушкі ў паветры, і звяры палявыя, і ўсякі паўзун, які рухаецца па зямлі, ды ўсе людзі, якія на паверхні зямлі; і горы палопаюцца, і скалы заваляцца, і ўсе муры ўпадуць на зямлю”. |
І на кожнай гары высокай і на кожным пагорку ўзвышаным пацякуць ручаі, патокі вады, у дзень вялікае бітвы, калі абваляцца вежы.
спустошу горы і пагоркі, і ўсю траву іх высушу; і рэкі зраблю выспамі, і асушу азёры.
За гэта заплача зямля гэтая і змогуцца ўсе, хто жыве на ёй, са зьвярамі польнымі і птушкамі нябеснымі, нават і рыбы марскія загінуць.
Зброя нашага змаганьня ня плоцкая, а моцная Богам на руйнаваньне цьвярдыняў: імі мы абвяргаем намыслы
І неба схавалася, зьвіўшыся як сувой; і кожная гара і выспа рушылі зь месцаў сваіх;