Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 30:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І расьсею Егіпцянаў па народах, і разьвею іх па землях і ўведаюць, што Я - Гасподзь.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Я расьцярушу Эгіпцянаў сярод народаў, і раскідаю іх паміж земляў, і яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І Я расцярушу егіпцянў паміж народаў, і раскідаю іх па землях, і даведаюцца яны, што Я — Госпад”».

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 30:26
8 Крыжаваныя спасылкі  

І зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю сярод земляў спустошаных; і гарады яе сярод апусьцелых гарадоў будуць пустыя сорак гадоў, і расьсею Егіпцянаў па народах, і разьвею іх па землях.


І расьсею Егіпцянаў па народах, і разьвею іх па землях.


Умацую мышцы цара Вавілонскага, а мышцы ў фараона апусьцяцца; і ўведаюць, што Я - Гасподзь, калі меч Мой дам у руку цару Вавілонскаму, і ён працягне яго на зямлю Егіпецкую.


У адзінаццатым годзе, у трэцім месяцы, у першы дзень месяца было мне слова Гасподняе:


Калі зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю, і калі пазбудзецца зямля ўсяго, што напаўняе яе; калі паб'ю ўсіх, хто жыве на ёй, тады ўведаюць, што Я - Гасподзь.


І ўведаеце, што Я - Гасподзь, калі забітыя будуць ляжаць паміж ідаламі сваімі вакол ахвярнікаў іхніх, на кожным высокім пагорку, на ўсіх вяршынях гор, і пад кожным зялёным дрэвам, і пад кожным галінастым дубам, і на тым месцы, дзе яны прыносілі духмяныя пахошчы ўсім ідалам сваім.


І працягне сваю руку на розныя краіны, не ўратуецца і зямля Егіпецкая.