Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 30:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 Умацую мышцы цара Вавілонскага, а мышцы ў фараона апусьцяцца; і ўведаюць, што Я - Гасподзь, калі меч Мой дам у руку цару Вавілонскаму, і ён працягне яго на зямлю Егіпецкую.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 І Я ўмацую рамёны валадара Бабілонскага, а рамёны фараона аслаблю, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі дам меч Мой у руку валадара Бабілонскага і ён выцягне яго супраць зямлі Эгіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 І Я ўмацую рукі цара Бабілона і рукі фараона аслаблю; і даведаюцца, што Я — Госпад, калі Свой меч Я ўкладу ў руку цара Бабілона і ён выцягне яго супраць зямлі Егіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 30:25
13 Крыжаваныя спасылкі  

І падняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла Гасподняга, які стаяў паміж зямлёю і небам, з аголеным у руцэ ягонай мечам, працягнутым на Ерусалім; і ўпаў Давід і старэйшыны, пакрытыя вярэтай, на абліччы свае.


Народы пападалі ў яму, якую выкапалі; у сетку, якую схавалі яны, ублыталі ногі свае.


За тое загарыцца гнеў Госпада на народ Ягоны, і працягне Ён руку Сваю на яго і ўразіць яго, аж здрыгануцца горы, і трупы іх будуць, як памёт на вуліцах. І пры ўсім гэтым гнеў Яго не адступіцца, і рука Яго яшчэ будзе працягнутая.


І ня будуць болей дому Ізраілеваму апораю, што нагадвае пра пахібнасьць іхнюю, калі яны зьвярталіся да яго: і ўведаюць, што я - Гасподзь Бог.


У той дзень узгадую рог дому Ізраілеваму, і табе разамкну вусны сярод іх, і ўведаюць, што Я - Гасподзь.


Так учыню я суд над Егіптам, і ўведаюць, што Я - Гасподзь.


А мышцы цара Вавілонскага зраблю моцнымі, і дам яму меч Мой у руку, а мышцы фараона скрышу, і ён змушаны будзе моцна енчыць перад ім.


І расьсею Егіпцянаў па народах, і разьвею іх па землях і ўведаюць, што Я - Гасподзь.


Калі зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю, і калі пазбудзецца зямля ўсяго, што напаўняе яе; калі паб'ю ўсіх, хто жыве на ёй, тады ўведаюць, што Я - Гасподзь.


І падымешся на народ Мой, на Ізраіля, як хмара, каб накрыць зямлю: гэта будзе ў апошнія дні, і Я прывяду цябе на зямлю Маю, каб народы ўведалі Мяне, калі Я над табою, Гог, яўлю сьвятасьць Маю перад іх вачамі.


І пакажу Маю веліч і сьвятасьць Маю і яўлю Сябе перад вачыма многіх гарадоў, - і ўведаюць, што Я - Гасподзь.


Тады Гасподзь сказаў Ісусу: падымі дзіду, якая ў руцэ тваёй, на Гай, бо Я аддам яго ў рукі твае. Ісус падняў дзіду ў руцэ ягонай на горад.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы