І зарыкае на яго ў той дзень быццам рыкам разьятранага мора; і гляне ён на зямлю, і вось - цемра, гора, і сьвятло патухла ў аблоках.
ЕЗЭКІІЛЯ 26:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) за тое, так кажа Гасподзь Бог: вось Я на цябе, Тыру, і падыму на цябе многія народы, як мора падымае хвалі свае. Біблія (пераклад А.Бокуна) дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я супраць цябе, Тыр, і Я прывяду супраць цябе народы шматлікія, як мора ўздымае хвалі свае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таму вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, Тыр, і зраблю, што пойдуць супраць цябе народы шматлікія, як накатвае мора хвалямі; |
І зарыкае на яго ў той дзень быццам рыкам разьятранага мора; і гляне ён на зямлю, і вось - цемра, гора, і сьвятло патухла ў аблоках.
Вось, Я - супроць цябе, жыхара даліны, скала раўніны, кажа Гасподзь, - супроць вас, што кажаце: «хто выступіць супроць нас і хто ўвойдзе ў селішчы нашыя?»
Вось, Я - на цябе, гардзея, кажа Гасподзь Бог Саваоф; бо прыйшоў дзень твой, час наведваньня твайго
трымаюць у руках лук і дзіду; яны жорсткія і неміласэрныя; голас іх шумны, як мора; імчацца на конях, выстраіліся як адзін чалавек, каб пабіцца з табою, дачка Вавілона!
трымаюць у руках лук і дзіду; яны жорсткія і неміласэрныя, голас у іх шуміць, як мора, і ляцяць на конях, выстраеныя, як адзін чалавек, каб цябе зваяваць, дачка Сіёна.
і скажы зямлі Ерусалімавай: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я на цябе, і дастану меч Мой з похваў яго і зьнішчу ў цябе праведнага і бязбожнага.
Бо так кажа Гасподзь Бог: калі Я зраблю цябе горадам апусьцелым, падобным на гарады незаселеныя, калі падыму на цябе багну, і накрыюць цябе вялікія воды;
і скажы: вось, Я на цябе, Сідоне, і праслаўлюся сярод цябе, і ўведаюць, што Я - Гасподзь, калі ўчыню суд над ім і яўлю ў ім сьвятасьць Маю;
дык вось, Я - на рэкі твае, і зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю пустыняў ад Мігдола да Сіены, да самай мяжы Эфіопіі.
і скажы: так кажа Гасподзь Бог: вось Я - на цябе, Гог, князь Роша, Мэшэха і Тувала!
таму так кажа Гасподзь Бог: вось і Я супроць цябе, Я Сам, і ўчыню сярод цябе суд на вачах у язычнікаў.
А цяпер сабраліся супроць цябе многія народы і кажуць: «хай будзе яна апаганена, і хай нагледзіцца вока нашае на Сіён!»
леў, які хапае для насычэньня шчанюкоў сваіх і душыць для ільвіц сваіх, і напаўняе здабычаю пячоры свае і логвішчы свае - схопленым?
Вось Я - на цябе! кажа Гасподзь Саваоф. І падыму на аблічча тваё краі вопраткі тваёй, і пакажу народам галізну тваю і царствам сарамату тваю.
І зьбяру ўсе народы на вайну супроць Ерусаліма, і ўзяты будзе горад, і разрабаваны будуць дамы, і зьняслаўлены будуць жанчыны, і палавіна горада пойдзе ў палон; а астатні народ ня будзе зьнішчаны з горада:
Вось, Гасподзь зрабіў яго бедным і паб'е сілу ягоную ў моры, і сам ён будзе зьнішчаны агнём.
І будуць азнакі ў сонцы і ў месяцы і ў зорках, а на зямлі заняпад духу народаў і недаўмёнасьць; і мора зашуміць і забушуе;