Гнеў Гасподні быў над Ерусалімам і над Юдам да таго, што Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І адпаў Сэдэкія ад цара Вавілонскага.
ЕЗЭКІІЛЯ 17:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але той адпаў ад яго, паслаўшы паслоў сваіх у Егіпет, каб далі яму коней і шмат людзей. Ці будзе яму посьпех? Ці ацалее той, хто гэта робіць? Ён парушыў спрымірэнства - і ці ацалее? Біблія (пераклад А.Бокуна) Але [валадар] збунтаваўся і паслаў пасланцоў сваіх у Эгіпет, каб даў яму коней і шмат людзей. Ці пашчасьціць яму? Ці выратуецца той, хто робіць гэтак? Ці той, хто парушыў запавет, будзе ўратаваны? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён адступіўся ад яго і паслаў пасланцоў у Егіпет, каб даў яму той коней і многа войска. Ці пашчасціць яму, ці выратуецца той, хто зрабіў гэтак? І ці ўхаваецца той, хто парушыў запавет?”» |
Гнеў Гасподні быў над Ерусалімам і над Юдам да таго, што Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І адпаў Сэдэкія ад цара Вавілонскага.
і адкалоўся ад цара Навухаданосара, які ўзяў зь яго клятву імем Бога, - і зрабіў упарцістаю шыю сваю і зжарсьцьвіў сэрца сваё да таго, што не зьвярнуўся да Госпада Бога Ізраілевага.
На ногі мае ўгатавалі сетку: душа мая панікла; выкапалі перада мною яму, і самі ўпалі ў яе.
Я думаю, што гэта - адны пустыя словы, а вайне патрэбныя рада і сіла: дык вось, на каго ты спадзяешся, і чаго адпаў ад мяне?
і Сэдэкія, цар Юдэйскі, не ўцячэ ад рук Халдэяў, а непазьбежна аддадзены будзе ў рукі цару Вавілонскаму, і будзе гаварыць зь імі вусны ў вусны, і вочы ягоныя ўбачаць вочы яго;
і ты не ўцячэш ад рукі ягонай, а непазьбежна будзеш узяты і перададзены ў рукі яго, і вочы твае ўбачаць цара Вавілонскага, і вусны яго будуць гаварыць тваімі вуснамі, і пойдзеш у Вавілон.
а калі ня выйдзеш да князёў цара Вавілонскага, дык гэты горад будзе выдадзены ў рукі Халдэям, і яны спаляць яго агнём, і ты не ўцячэш ад рук іхніх».
і ўсіх жонак тваіх і дзяцей тваіх завядуць да Халдэяў, і ты не ўцячэш ад рук іхніх, а будзеш узяты рукою цара Вавілонскага і зробіш тое, што горад гэты будзе спалены агнём.
таму гнеў Госпада быў над Ерусалімам і Юдам да таго, што Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго; і Сэдэкія адпаўся ад цара Вавілонскага.
Ён пагардзіў клятваю, каб парушыць спрымірэнства, і вось, даў руку сваю і зрабіў усё гэта; ён не ацалее.
І яшчэ быў арол зь вялікімі крыламі і пушысты; і вось, гэтая вінаградная лаза пацягнулася да яго сваімі каранямі і працягнула да яго галіны свае, каб ён паліваў яе з барознаў расадніка свайго.
Скажы: так кажа Гасподзь Бог: ці будзе ёй посьпех? Ці ня вырвуць карэньне яе і ці не абарвуць плады яе, так што яна ўсохне? усе маладыя галіны, што адрасьлі ад яе, усохнуць. І не зь вялікаю сілаю і ня з многімі людзьмі сарвуць яе з каранёў яе.
І ты, нягодны, злачынны правадыр Ізраіля, дзень якога настаў цяпер, калі грахоўнасьці ягонай будзе пакладзены канец!
І ты, сыне чалавечы, вымаві прароцтва і скажы: так кажа Гасподзь Бог пра сыноў Амонавых і пра паглумленьне іхняе, і скажы: меч, меч аголены на закол, вычышчаны на зьнішчэньне, каб зьзяў, як маланка,
І прынадзілася да каханкаў сваіх, у якіх плоць - плоць асьліная, і пажада, як у жарабцоў.
І ня будуць болей дому Ізраілеваму апораю, што нагадвае пра пахібнасьць іхнюю, калі яны зьвярталіся да яго: і ўведаюць, што я - Гасподзь Бог.
Калі яны ўхапіліся за цябе рукою, ты расшчапіўся і ўсё плячо пакалоў ім; і калі яны абаперліся на цябе, ты зламаўся і параніў усе сьцёгны ім.
Толькі каб ён ня множыў сабе коней і не вяртаў народа ў Егіпет дзеля памнажэньня сабе коней, бо Гасподзь сказаў вам: «не вяртайцеся больш дарогаю гэтай»;
дык як мы ўнікнем, занядбаўшы такое вялікае выратаваньне, якое, спачатку абвешчанае Госпадам, было ў нас умацавана тымі, якія чулі ад Яго,
а вось што зь імі зробім: пакінем іх жывых, каб не паўстаў на нас гнеў за прысягу, якою мы запрысянуліся ім.