Лот узьвёў вочы свае і ўбачыў усё навакольле Ярданскае, што яно, перш чым зьнішчыў Гасподзь Садому і Гамору, усё да Сігора расілася вадою, як сад Гасподні, як зямля Егіпецкая;
ДРУГІ ЗАКОН 34:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паўднёвую краіну і раўніну даліны Ерыхона, горад Пальмаў, да Сігора. Біблія (пераклад А.Бокуна) Нэгеў і абшар раўніны Ерыхону, гораду пальмаў, аж да Цаару. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нагэб і абшар раўніны Ерыхона, горада Пальмаў, аж да Сэгора. |
Лот узьвёў вочы свае і ўбачыў усё навакольле Ярданскае, што яно, перш чым зьнішчыў Гасподзь Садому і Гамору, усё да Сігора расілася вадою, як сад Гасподні, як зямля Егіпецкая;
і пайшлі яны вайною супроць Бэры, цара Садомскага, супроць Біршы, цара Гаморскага, Шынава, цара Адмы, Шэмэвэра, цара Сэваімскага, і супраць цара Бэлы, якая ёсьць Сігор.
І выйшлі цар Садомскі, цар Гаморскі, цар Адмы, цар Сэваімскі і цар Бэлы, якая ёсьць Сігор; і ўступілі ў бітву зь імі ў даліне Сідым,
пасьпяшайся, ратуйся там: бо Я не магу ўчыніць дзеі, пакуль ты ня прыйдзеш туды. Таму і названы горад гэты: Сігор.
І ўсталі мужы, памянёныя па імёнах, і ўзялі палонных, і ўсіх голых іх апранулі са здабычы, - і апранулі іх, і абулі іх, і накармілі іх, і напаілі іх, і памазалі іх алеем, і пасадзілі на аслоў усіх слабых зь іх, і адправілі іх у Ерыхон, горад пальмаў, да братоў іхніх, і вярнуліся ў Самарыю.
паўднёвы бок будзе ў вас ад пустыні Сін, каля Эдома, і пойдзе ў вас паўднёвая мяжа ад канца Салёнага мора з усходу,
І сыны Кэнэяніна, цесьця Майсеевага, пайшлі з горада Пальм з сынамі Юдавымі ў пустыню Юдавую, якая на поўдзень ад Арада, і прыйшлі і пасяліліся сярод народу.
Ён сабраў да сябе Аманіцянаў і Амалікіцянаў, і пайшоў і пабіў Ізраільцянаў, і авалодалі яны горадам Пальм.