І прыйшлі сыны Ізраілевыя купляць хлеб разам зь іншымі прыбыльцамі, бо ў зямлі Ханаанскай быў голад.
ДЗЕІ 7:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў голад і вялікі смутак на ўсю зямлю Егіпецкую і Ханаанскую, і бацькі нашыя не знаходзілі, чым пракарміцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыйшоў жа голад на ўсю зямлю Эгіпту і Ханаану, і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўвесь Егіпет і Ханаан наведаў голад, і вялікае гора, і бацькі нашы не мелі што есці. |
І прыйшлі сыны Ізраілевыя купляць хлеб разам зь іншымі прыбыльцамі, бо ў зямлі Ханаанскай быў голад.
і пракармлю цябе там, бо голад будзе яшчэ пяць гадоў, каб не згалеў ты і дом твой і ўсё тваё.
І сказалі яны фараону: мы прыйшлі пажыць у гэтай зямлі, бо няма пашы быдлу рабоў тваіх, бо ў зямлі Ханаанскай вялікі голад; дык вось, дазволь пасяліцца рабам тваім у зямлі Гесэм.