ДЗЕІ 16:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і, вывеўшы іх вонкі, сказаў: дабрадзеі мае! што мне рабіць, каб уратавацца? Біблія (пераклад А.Бокуна) і, выводзячы іх вонкі, сказаў: «Панове, што я мушу рабіць, каб быць збаўленым?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, вывеўшы іх вонкі, гаворыць: «Гаспадарове, што мне трэба рабіць, каб збавіцца?» |
Вось пост, які Я выбраў: разамкні аковы няпраўды, разьвяжы путы ярма, і прыгнечаных адпусьці на волю і разарві кожнае ярмо:
Тады ты паклічаш - і Гасподзь пачуе, залямантуеш - і Ён скажа: Вось Я! Калі ты адвядзеш з асяродзьдзя твайго ярмо, перастанеш падымаць палец і гаварыць зьняважлівае
мужы! што гэта вы робіце? і мы - падобныя на вас людзі, і зьвястуем вам, каб вы навярнуліся ад гэтых марных да Бога жывога, Які стварыў неба і зямлю і мора і ўсё, што ў іх;
Ідучы за Паўлам і за намі, яна крычала, кажучы: гэтыя людзі - рабы Бога Ўсявышняга, якія абвяшчаюць нам шлях збавеньня.
атрымаўшы гэтакі загад, ён кінуў іх ва ўнутраную цямніцу і ногі ім ушчаміў у калоду.
Чуючы гэта, яны ўмілаваліся сэрцам і сказалі Пятру і астатнім апосталам: што нам рабіць, мужы браты?
Тады я сказаў: Госпадзе! што мне рабіць? А Гасподзь сказаў мне: устань і ідзі ў Дамаск, і там табе сказана будзе ўсё, што назначана табе рабіць.
Ён, у страху і жудасьці, сказаў: Госпадзе! што загадаеш мне рабіць? І Гасподзь сказаў яму: устань ды ідзі ў горад; і сказана будзе табе, што табе трэба рабіць.
Бо суд ня мецьме літасьці да таго, хто не літасьцівы; літасьць узьнесена над судом.