І будуць сабраныя разам, як вязьні, у яму і будуць увязьнены ў цямніцы, і праз многа дзён будуць пакараныя.
ДАНІІЛА 8:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ўява пра вечар і раніцу, пра якую сказана, сапраўдная; але ты схавай гэтую ўяву, бо яна пра далёкія часіны». Біблія (пераклад А.Бокуна) А відзеж пра вечар і раніцу, пра які сказана, — гэта праўда; але ты схавай гэты відзеж, бо [споўніцца] ён праз шмат дзён”. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І бачанне вечара і раніцы, аб якіх расказана табе, ёсць праўда! Такім чынам, ты адзнач бачанне, бо будзе яно пасля многіх дзён». |
І будуць сабраныя разам, як вязьні, у яму і будуць увязьнены ў цямніцы, і праз многа дзён будуць пакараныя.
сыне чалавечы! вось, дом Ізраілеў кажа: «прарочая ўява, якую бачыў ён, збудзецца пасьля многіх дзён, і ён прарочыць пра далёкія часіны».
У трэці год Кіра, цара Персідскага, было абвешчана слова Даніілу, які называўся імем Валтасар; і ў слове гэтым была ісьціна і вялікая сіла. Ён зразумеў гэтае адкрыцьцё і зразумеў гэтую ўяву.
А цяпер я прыйшоў абвясьціць табе, што станецца з народам тваім у апошнія часіны, бо ўява сягае да дзён далёкіх».
А зараз абвяшчу табе праўду: вось, яшчэ тры цары паўстануць у Персіі; потым чацьвёрты перабольшыць усіх вялікім багацьцем, і калі падсіліцца багацьцем сваім, дык падыме ўсіх супроць царства Грэцкага.
А ты, Данііле, захавай гэтыя словы і запячатай гэтую кнігу да апошняга часу; многія прачытаюць яе, і памножацца веды».
І адказаў ён: «ідзі, Данііле; бо захаваны і запячатаны словы гэтыя да апошняга часу.
І калі сем грамоў прамовілі галасамі сваімі, я хацеў быў пісаць; але пачуў голас зь неба, які мне казаў: утоі, што сказалі сем грамоў, і ня пішы гэтага.