Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ГАБРЭЯЎ 6:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Людзі прысягаюць вышэйшым, і прысяга на сьведчаньне кладзе канец усякай спрэчцы іхняй.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо людзі прысягаюць вышэйшым, і ўсякая спрэчка між імі завяршаецца прысягай на сцьвярджэньне.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Бо людзі вышэйшым ад сябе прысягаюць, і кожная спрэчка між імі канчаецца прысягаю на сцвярджэнне.

Глядзіце раздзел



ГАБРЭЯЎ 6:16
12 Крыжаваныя спасылкі  

Але Абрам сказаў цару Садомскаму: падымаю руку маю да Госпада Бога Ўсявышняга, Уладара неба і зямлі,


і цяпер прысягні мне тут Богам, што ты не пакрыўдзіш ні мяне, ні сына майго, ні ўнука майго; і як добра я паводзіўся з табою, так і ты будзеш паводзіцца са мною і зямлёю, у якой ты гасьцюеш.


І сказаў Абрагам: я прысягаю.


Бог Абрагамаў і Бог Нахораў хай судзяць паміж намі, Бог бацькі іхняга. Якаў запрысягнуўся страхам бацькі свайго Ісаака.


Тады цар паклікаў Гавааніцянаў і гаварыў зь імі. Гавааніцяне былі ня з сыноў Ізраілевых, а з рэштак Амарэяў; а Ізраільцяне далі ім прысягу, але Саўл хацеў іх зьнішчыць з рэўнасьці сваёй за нашчадкаў Ізраіля і Юды.


прысяга перад Госпадам хай будзе паміж абодвума пра тое, што той, хто ўзяў, не працягне рукі сваёй на ўласнасьць блізкага свайго; і гаспадар павінен прыняць, а той ня будзе плаціць;


Браты! кажу я па-людзку: нават чалавекам зацьверджанага запавету ніхто не адмяняе і не дадае да яго.


Бог, даючы абяцаньне Абрагаму, калі ня мог нікім вышэйшым прысягнуць, прысягаў Самім Сабою,