І Сьвятое Сьвятых было ў даўжыню дваццаць локцяў, шырынёю дваццаць локцяў і вышынёю дваццаць локцяў; ён абклаў яго чыстым золатам; абклаў таксама і кедровы ахвярнік.
ВЫХАД 30:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) абкладзі яго чыстым золатам, верх яго і бакі яго вакол і рогі яго; і зрабі да яго залаты вянок вакол; Біблія (пераклад А.Бокуна) I пакрыеш яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя; і зробіш да яго залаты вянок наўкола. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пакрый яго найчысцейшым золатам, як верх яго, так і сцены кругом, і рогі. І зрабі на ім залаты вянок кругом |
І Сьвятое Сьвятых было ў даўжыню дваццаць локцяў, шырынёю дваццаць локцяў і вышынёю дваццаць локцяў; ён абклаў яго чыстым золатам; абклаў таксама і кедровы ахвярнік.
Увесь храм ён абклаў золатам, увесь храм да канца, і ўвесь ахвярнік, які перад давірам, абклаў золатам.
І зрабіў Саламон усе рэчы, якія ў храме Госпада: залаты ахвярнік і залаты стол, на якім хлябы выстаўленыя;
і абкладзі яго чыстым золатам, зь сярэдзіны і звонку пакрый яго; і зрабі зьверху вакол яго залаты вянок;
даўжыня яго локаць, і шырыня яго локаць: ён павінен быць чатырохкутны; а вышыня яго два локці; зь яго павінны выступаць рогі яго;
пад вянком яго на двух кутах яго зрабі два колцы з золата; зрабі іх абапал яго; і будуць яны ўлогваю пад жэрдкі, каб насіць яго на іх;
І прыйшоў іншы анёл і стаў перад ахвярнікам, трымаючы залатое кадзіла; і дадзена было яму багата фіміяму, каб ён з малітвамі ўсіх сьвятых усклаў яго на залаты ахвярнік перад тронам.