Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 25:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

адвядзі няправеднага ад цара, і трон ягоны ўмацуецца праўдай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Прыбяры бязбожніка ад аблічча валадара, і пасад ягоны ўмацуецца праведнасьцю.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Выведзі ад вачэй цара бязбожніка — і справядлівасць умацуе пасад яго.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 25:5
13 Крыжаваныя спасылкі  

хай абернецца кроў іхняя на галаву Ёава і на і галаву нашчадкаў ягоных навекі, а Давіду і нашчадкам ягоным, і дому ягонаму і трону ягонаму хай будзе мір навекі ад Госпада!


а цар Саламон хай будзе дабраславёны, і трон Давідаў хай будзе непахісны прад Госпадам вечна!


І загадаў цар Ванэю, сыну Ёдаеваму, і ён пайшоў і забіў Сэмэя, і той памёр.


І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў Мардахэю. І гнеў цара аціх.


Агідная царам - дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон.


Ласка і праўда ахоўваюць цара, і на ласцы ён трымае свой трон.


Цар, які сядзіць на троне правасудзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое.


Ганарліва не выстаўляйся перад абліччам цара і на месца вялікіх не станавіся;


Калі цар судзіць бедных па праўдзе, дык трон ягоны назаўсёды ўцьвердзіцца.


І ўцьвердзіцца трон міласьцю, і сядзе на ім у ісьціне, у намёце Давідавым, судзьдзя, які шукае праўды і дбае пра правасудзьдзе».


Памнажэньню ўладарства Яго і міру няма краю на пасадзе Давідавым і ў царстве ў Яго, каб Яму сьцьвердзіць яго і ўмацаваць яго правасудзьдзем і праўдаю ад сёньня і давеку. Рупнасьць Госпада Саваофа зробіць гэта.